Gallery

 Руслан Гагуа

Проза і вершы

***
Маё жыццё - вайна.
Вайна з самім сабой.
Магчыма, толькі смерць
Падарыць мне пакой.
Магчыма... Усё магчыма...
Але быць можа бой -
Ілюзій калаверць,
І свой знайсці пакой 
Дазволіць мне не смерць,
А простая дзяўчына
З прыгожымі вачыма.

***
Я шлях да багоў - я капішча.
Я дзверы, парог
За якім сам Сварог.
Я сцежка ў таемнае сховішча
Сярод лабірынта дарог.

Я кропля пакою між дзідамі.
Ні кепскі, ні добры - 
Я нібыта кобра
Смяюся над злом і агідамі
З нябеснага одра. 

Навокал - флюіды агрэсіі,
Вайна ад пачатку вякоў…
Спеў смерці і грукат акоў…
Мяне пазбаўляюць экспрэсіі
Халодныя вочы багоў.



***
Твая нянавісць да мяне - цудоўна.
Не варта да пачуццяў ставіцца адмоўна:
Каханне і нянавісць падзяляе толькі крок.
За ўсё горш абыякавасці змрок.
З іскрынкі полымя жадання нарадзіцца безумоўна,
Таму твая нянавісць да мяне - цудоўна.

Мой горад

Мой горад пад нябёсамі
Жыве чалавечымі лёсамі,
З асфальтнымі жыламі,
З крывёю - машынамі:
Драўляны,
Цагляны,
Каменны
І п'яны.

З фабрычнымі трубамі,
З дамамі-халупамі,
З ружовымі клумбамі,
З рэкламнымі тумбамі:
Шаршавы,
Цікавы,
Крывавы,
Яскравы.

З людзмі знакамітымі,
З грашыма прапітымі,
З вачыма залітымі,
З бамжамі немытымі:
Выбітны,
Каларытны,
Тынкаваны,
Старажытны.

З гракамі і кошкамі,
З жаночымі ножкамі
Жыве родны горад - 
Квітнеючы сад
Зямных асалодаў -
Еўропы фасад.



Мой смутак

Мой смутак - бязмежны
Як Сусвет
Таму што чалавечая журба вялізная 
Нібыта інфаркт 
Напэўна яны зрадні Вечнасці

Вечнасць загадкавая і невытлумачальная
Яна - быццам змяя
Яна нараджае дні ніадкуль
І покліч яе прывідны
Відаць яна зрадні Каханню

Каханне уладарыць жаданнямі
Яно вельмі бязлітаснае
Аб гэтым скажут усе кабеты
Якіх я кахаў
Магчыма Каханне зрадні Жыццю

Жыццё таксама бязлітаснае
Яно быццам Вайна
Вайна жа зрадні Смерці
Таму Жыццё - удзел моцных
А слабым застаецца Вера

Вера не ходзіць у самоце
Яна мае сябровак
Хтосці кажа што яны вядуць да Веры
Але ён толькі трасе паветра
Таму што кожнаму вядомыя іхнія Імёны

Імёны не маюць значнасці
Але часам яны важныя 
Імя нічого не скажа аб чалавеке
Але выдаеАнёла
Пэўныя Анёлы маюць пэўныя Імёны

Аднойчы я захацеў пабачыць Бога
І паклікаў Анёла
Я адчыніў яму сваё сэрца
Але ён не пажадаў увайсці 
Ягоныя вочы былі пустыя

Ён бы забіў мяне
Але не здолеў
Таму што ў ягонай руце была дзіда а не каса
І звали его не Самуіл
Для таго каб жыць патрэбна Моц

Моц можа быць рознай
Вер мне
Можа быць моц Кахання і моц Нянавісці
Але Каханне зрадні Жыццю а Жыццё - Вайне
Вайна жа нараджае Нянавісць

Нянавісць і Каханне - блізняты: у іх адзіная маці
Кахаць і ненавідзець - усё адзіна -
Аддавацца Жаданням
Жаданні вядуць да Смутку
Мой Смутак - бязмежны

 

 

На галоўную старонку сайта КАЛЕГІУМ