sister Пропаганда Надзея Аўсіевіч 1967 г.н. Скончыла факультэт англійскай мовы ІЗМ. Перакладчыца.
Старшыня праўлення "Калегіума". Адна з заснавальніц і кіраўніца антынаркатычнага
праекту "Калегіума". Ажыццяўляе сувязі арганізацыі з замежнымі партнёрамі і
міжнароднай грамадскасцю.

 
sister Чэ

 

Часлава Дударава, 1967 г.н. Скончыла факультэт аўтаматызацыі ўпраўлення РТІ.
Настаўніца інфарматыкі. Намеснік старшыні праўлення "Калегіума". Нязменная арганізатарка паэтычных вечароў. WEB-майстар сайту.
mister Лацінянін   Руслан Гагуа, 1972 г.н. Скончыў факультэт гісторыі і культуры ГрДУ. Працуе выкладчыкам
у Пінскім філіяле БДЭУ. Аўтар шэрагу навуковых публікацый. Паэт. Сябра рэвізійнай камісіі "Калегіума". Нязменны арганізатар паэтычных вечароў.
sister Муза
Таццяна Ганжурава, 1969 г.н. Мастачка, фатограф. Выкладчыца Пінскай дзіцячай школы выяўленчага мастацтва.Трэнер групаў дзяўчат
у праекце па першаснай прафілактыцы нарказалежнасці. Аўтарка большасці фатаздымкаў сайту.
sister Дэкор

Жана Далжэнка 1969 г.н. Скончыла факультэт дашкольнага выхавання БДПІ. Настаўніца французскай мовы. Псіхолаг. Сябра праўлення "Калегіума". Вядучы трэнер групаў дзяўчат і жанчын у праекце па гендэрнай роўнасці. Захапляецца дэкаратыўна-выяўленчым мастацтвам. sister Каштэлян Алена Галавач, 1962 г.н. Скончыла Палітэхнічны інстытут. Эканаміст. Сябра рэвізійнай камісіі "Калегіума". . Трэнер групаў дзяўчат у праекце па першаснай прафілактыцы нарказалежнасці.
sister Рок-н-ролл Настасся Гулак, 1967 г.н. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Выкладчыца кафедры этналогіі і фальклору БДУКіМ. Аўтар шэрагу навуковых публікацый. Рупліўца на ніве беларускай эстрады. Рэдактарка сайту. mister Лэнд-ровер

Аляксей Дуброўскі, 1945 г.н. Скончыў біялагічны факультэт БДУ. Эколаг, краязнаўца.
Ініцыятар заснавання і арганізатар заказнікаў Піншчыны і Палесся. Аўтар відэафільмаў, зборніка артыкулаў, фотаальбома аб прыродзе і людзях Палесся. Нястомны вандроўнік, знаўца помнікаў культуры і рэдкіх відаў флоры.
sister Энерджайзер
Надзя Сярэдзіч, 1977 г.н. Студэнтка факультэта дызайну БДАМ. Мастачка, удзельніца нацыянальных і міжнародных выстаў. Адна з арганізатарак мастацкіх праектаў "Калегіума". sister Экспорт
Аксана Дубнавіцкая 1967 г.н. Скончыла СПбПІ. Доктарка-педыятр. Адна з заснавальніц і актывістка антынаркатычнага праекту "Калегіума". Жыве ў Грэцыі.
mister Ягер Павел Ляхновіч, 1954 г.н. Скончыў Вышэйшую ваенна-марскую вучэльню ў г.Баку. Служыў на караблях Паўночнага флоту СССР. Капітан-лейтэнант запасу. Аўтар кнігі "Пачатак сезону", журналіст, займаецца літаратурным перакладам. Аматар падводнага і "сухога" палявання.Узначальвае рэвізійную камісію "Калегіума" sister Арт
Жана Вараб'ёва, 1974 г.н. Скончыла каледж пры БДАМ. Выкладчыца Пінскай дзіцячай школы выяўленчага мастацтва. Мастачка, удзельніца нацыянальных і міжнародных выстаў.Адна з арганізатарак мастацкіх праектаў
 
sister Кветка
Алена Дзікавіцкая 1975 г.н. Скончыла мастацка-графічны факультэт ВДПІ. Мастачка.
Мае персанальныя выставы. Жыве і працуе ў Польшчы. Адна з арганізатарак мастацкіх праектаў "Калегіума".
sister :)
Наталля Пунінская, 1979 г.н. Скончыла Столінскі аграрна-эканамічны каледж. Бухгалтарка. Трэнер групаў дзяўчат у праекце па першаснай прафілактыцы нарказалежнасці.